Top.Mail.Ru
216

Мінадукацыі: у Беларусі правялі работу над памылкамі ў сістэме здачы экзаменаў

Міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец на дакладзе ў Кіраўніка дзяржавы распавёў, якая праца над памылкамі праведзеная ў сістэме здачы экзаменаў, паведамляе БелТА.

«Мы памятаем тыя памылкі, якія былі два гады таму. Мы правялі гэтую работу над памылкамі яшчэ летась ,абкаталі яе (сістэму. — Прыма. БелТА). І сёлета яна паказала ў тым ліку сваю эфектыўнасць», — сказаў міністр.

Па-першае, работы ў сканаванам выглядзе размяшчаюцца ў кожнага выпускніка ў яго асабістым кабінеце. «Фактычна ён можа ўбачыць сваю работу, сам яе праверыць. Сістэма разліку балаў размешчана на сайце Міністэрства адукацыі. Яна два гады не змянялася. Да абвяшчэння вынікаў РІКВ (Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў. — Прыма. БелТА) можна самому палічыць гэтыя балы і потым пераправерыць», — распавёў міністр.

Акрамя таго, правядзенне цэнтралізаванага экзамену, цэнтралізаванага тэсціравання праходзіць цяпер у адзіныя тэрміны. «Гэта здымае пытанне аб магчымых няроўных альбо іншых умовах для выпускнікоў гэтага года і мінулых гадоў», — заявіў Андрэй Іванец.

Паводле яго, у Дзяржаўную камісію паступіла каля 50 зваротаў. Як правіла, яны звязаны з перарэгістрацыяй на тыя ці іншыя прадметы. «Калі малады чалавек ці бацькі вырашылі памяняць прадмет да здачы экзамену, яны звяртаюцца ў Дзяржаўную камісію. І, як правіла, Дзяржаўная камісія ідзе насустрач і дазваляе», — сказаў міністр.

Яшчэ адзін важны момант-магчымасць праносу медыкаментаў у мэтах забеспячэння здароўя экзаменуемых. Гаворка ідзе, напрыклад, пра людзей з цукровым дыябетам.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю