Top.Mail.Ru
239

Мінаблвыканкам аб’явіў конкурс на распрацоўку сімвала чэмпіянату па колцы дроў

Для журналістаў рэспубліканскіх і рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі, прэс-службаў рэспубліканскіх ведамстваў і міністэрстваў, блогераў стартаваў конкурс на распрацоўку сімвала чэмпіянату па колцы дроў. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Мінскага аблвыканкама. 



Нядаўна прайшоў IV Чэмпіянат Беларусі па колцы дроў і адразу пасля яго завяршэння пачалася падрыхтоўка да пятага па ліку, юбілейнага мерапрыемства. У сувязі з гэтым Мінскі аблвыканкам аб’яўляе конкурс на распрацоўку сімвала чэмпіянату Беларусі па колцы дроў. Конкурс стартаваў сёння, 28 лістапада, і працягнецца да 31 снежня 2025 года.

У конкурсе могуць удзельнічаць журналісты рэспубліканскіх і рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі, прэс-службы рэспубліканскіх ведамстваў і міністэрстваў, блогеры, іншыя зацікаўленыя асобы.

Сімвал павінен быць перш за ўсё вядомым, спрыяць павышэнню вядомасці мерапрыемства ў інфармацыйнай прасторы, стварэнню эмацыянальнага вобраза і асацыяцый, звязаных з чэмпіянатам, ва ўдзельнікаў і гасцей. Ім можа стаць вобраз, у тым ліку чалавека або жывёлы з пэўнымі характарыстыкамі, адпаведнымі мерапрыемству.

Сімвал плануюць увасобіць у выглядзе роставай лялькі, сувеніраў, ён таксама будзе размешчаны на падарункавай, прэзентацыйнай прадукцыі, фота- і відэаматэрыялах.

Прапановы ў выглядзе малюнка і тэкставай характарыстыкі можна дасылаць на электронную пошту: pressa@minsk-region.gov.by з пазнакай «Конкурс на распрацоўку сімвала» да 31 снежня. З палажэннем аб конкурсе можна азнаёміцца па спасылцы. У студзені стане вядома імя пераможцы, якога чакае каштоўны прыз на V Чэмпіянаце Беларусі па колцы дроў.

Яна ВАЛАСАЧ

Чытайце таксама: Чым запомніўся ІV Чэмпіянат па колцы дроў сярод СМІ?

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю