Top.Mail.Ru

Мінабароны: Прайшоў кантрольны занятак па кіраванні ракетнымі ўдарамі на розных участках мясцовасці

Прайшоў кантрольны занятак па кіраванні ракетнымі ўдарамі на розных участках мясцовасці, у тым ліку на значнай адлегласці ад пунктаў пастаяннай дыслакацыі, паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрства абароны Беларусі.



Ва ўмовах лясіста-балоцістай мясцовасці дзейнічалі разлікі рэактыўных сістэм залпавага агню «Паланэз-М» і аператыўна-тактычнага ракетнага комплексу «Іскандэр-М».


«На заняткі прыцягвалася некалькі воінскіх часцей ракетных войскаў. Мы працавалі на трох палігонах і на некалькіх участках мясцовасці. Для ўсіх воінскіх часцей ракетных войскаў гэта былі незнаёмыя месцы, што, вядома, ускладняла іх работу. У ходзе кантрольнага занятку было шмат перасоўванняў, здзяйснялі марш на вялікія адлегласці — да 300 км. Адмовы тэхнікі не было, — пракаменціраваў начальнік ракетных войскаў і артылерыі Узброеных Сіл — начальнік упраўлення ракетных войскаў і артылерыі Генеральнага штаба Узброеных Сіл генерал-маёр Руслан Чэхаў. — Кантрольны занятак быў насычаны дзеяннямі дыверсійна-разведвальных груп умоўнага праціўніка, праходзіў ва ўмовах складанай радыёэлектроннай абстаноўкі. І, вядома, адно з галоўных пытанняў, якое было адпрацаванае на занятку, — гэта вядзенне баявых дзеянняў ва ўмовах уздзеяння сродкаў беспілотнай авіяцыі праціўніка, у тым ліку FPV-дронаў.

Як адзначыў Руслан Чэхаў, занятак праводзіўся ў тым ліку з баявымі пускамі. Яны былі праведзены днём, ноччу, у складаных умовах надвор’я. З усімі задачамі ракетчыкі справіліся годна. 

«Кожнае падраздзяленне дзейнічала аўтаномна, але ў рамках агульнага плана пад агульным кіраваннем. Падводзячы папярэднія вынікі заняткі, адзначаю, што ракетныя войскі гатовыя выконваць задачы па прызначэнні», — запэўніў ён.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю