Top.Mail.Ru
265

Мінабароны Беларусі прыме ўдзел у мерапрыемствах статутных органаў АДКБ у Бішкеку

Дэлегацыя Узброеных Сіл на чале з міністрам абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнантам Віктарам Хрэніным накіравалася ў Кыргызскую Рэспубліку. Аб гэтым паведамляе БелТА.


Паведамляецца, што кіраўнік ваеннага ведамства прыме ўдзел у сумесным пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў, Савета міністраў абароны, Камітэта сакратароў саветаў бяспекі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы і сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ у Бішкеку.

Парадак дня мерапрыемстваў прадугледжвае абмеркаванне больш як 40 пытанняў па такіх напрамках, як сумесныя мерапрыемствы ў галіне аператыўнай і баявой падрыхтоўкі, удасканаленне сістэмы крызіснага рэагавання, інфармацыйна-аналітычная дзейнасць. У Мінабароны падкрэслілі, што прынятыя ў рамках мерапрыемстваў рашэнні будуць накіраваны на развіццё ваеннага складальніка арганізацыі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю