Top.Mail.Ru

Міліцыянеры па гарачых слядах затрымалі падазраваных ва ўзброеным разбоі ў Мінскай вобласці

Трывожная сігналізацыя спрацавала 16 лютага каля 4.00 у прыватным жылым доме ў Смалявіцкім раёне. На месца выехалі супрацоўнікі Жодзінскага аддзела Дэпартамента аховы, паведамляе МУС.


«Па прыбыцці міліцыянеры блакавалі домаўладанне, у якім знаходзіліся трое ўзброеных зламыснікаў. Яны аказалі супраціўленне, міліцыянеры ўжылі аўтаматычную зброю. Дваіх нападаючых затрымалі адразу, трэці са зброяй уцёк. У Жодзінскім і Смалявіцкім раёнах уводзіўся спецыяльны план па затрыманні ўзброеных злачынцаў. Трэцяга пасля непрацяглых пошукаў злавілі на тэрыторыі Смалявіцкага раёна», — расказалі падрабязнасці ў МУС.

Нападаючымі аказаліся замежныя грамадзяне. Аднаму з іх 17 гадоў, двум — па 18 гадоў.

«На месца злачынства асабіста выехаў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў. Працуе следча-аператыўная група. З улікам таго, што нападзенне мела заказны характар, да разбору далучыліся супрацоўнікі Нацыянальнага цэнтральнага бюро Інтэрпола», — дадалі ў МУС.


Пацярпелі тры чалавекі (ад 1958 да 1962 гадоў нараджэння), іх даставілі ў бальніцу.

Чытайце таксама: Гомельскі аблвыканкам выказаў спачуванні родным і блізкім загінулай у здарэнні ў доме па вуліцы Косарава.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю