Для сем’яў загінулых супрацоўнікаў была арганізавана сустрэча з настаяцельніцай Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра ігуменняй Еўдакіяй, а таксама праведзена экскурсійная праграма па тэрыторыі манастыра.
У памяць герояў, якія аддалі жыццё служэнню закону, прайшла паніхіда. Знакавым рытуалам стала ўскладанне кветак да мошчаў Прападобнай Ефрасінні Полацкай. Высокую місію па захаванні памяці аб загінулых вартавых парадку з ганаровымі гасцямі падзялілі выхаванцы ваенна-патрыятычных клубаў.
Іван Кубракоў запэўніў прысутных у нязменнай падтрымцы і ўручыў памятныя падарункі. У завяршэнне перадаў ігуменні Еўдакіі сертыфікат на камплект садовай мэблі. Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Веніямін паднёс міністру крыж, створаны па выяве Крыжа Ефрасінні Полацкай, з пажаданнем, каб яго сіла дапамагала кіраўніку ведамства і ўсім супрацоўнікам у нясенні службы.
Сустрэча працягнулася ў фармаце круглага стала. Кіраўнік МУС адзначыў, што ў ведамстве беражліва захоўваюць памяць аб загінулых калегах, выхоўваючы маладых супрацоўнікаў на прыкладах іх подзвігаў. Асобныя словы ўдзячнасці Іван Кубракоў адрасаваў тым, хто, нягледзячы на асабістую трагедыю, таксама вырашыў насіць пагоны.
Вераніка КАНЮТА
Фота прэс-службы МУС