Top.Mail.Ru

Міліцыянеры асвойваюць БПЛА

Прадстаўнікі шэрагу падраздзяленняў органаў унутраных спраў з розных рэгіёнаў краіны паспяхова завяршылі курс павышэння кваліфікацыі ў Акадэміі МУС. На працягу тыдня праваахоўнікі асвойвалі курс «Выкарыстанне беспілотных лятальных апаратаў мультыратарнага тыпу супрацоўнікамі органамі ўнутраных спраў».


Новыя веды будуць карысныя для супрацоўнікаў крымінальнай міліцыі, патрульна-паставой службы, слухачоў і прадстаўнікоў Магілёўскага інстытута МУС.

У рамках асваення вучэбнай праграмы навучэнцы вывучылі тэарэтычныя асновы працы з беспілотнымі лятальнымі апаратамі і прававыя асновы іх выкарыстання. Ідзе адпрацоўка практычных навыкаў кіравання дронамі. 

Начальнікам факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых кадраў акадэміі палкоўнікам міліцыі Іванам Ломацем і начальнікам кафедры тактыка-спецыяльнай падрыхтоўкі палкоўнікам міліцыі Дзмітрыем Ермаловічам міліцыянерам уручаны сертыфікаты.

Фота прэс-службы Акадэміі МУС

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю