Top.Mail.Ru
150

Міліцыя абвергла чуткі пра гвалтоўную смерць мужчыны, цела якога знайшлі ў Мінску

Смерць мужчыны, якога знайшлі на вуліцы Байкальскай у Мінску, не носіць крымінальнага характару. Пра гэта БелТА паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.



У інтэрнэце распаўсюджваецца інфармацыя пра тое, што падчас расчысткі дваровай тэрыторыі каля дома № 66 па вул. Байкальскай жыхары выявілі пад снегам труп мужчыны.

«Дадзеныя звесткі выклікалі шырокі грамадскі рэзананс і спарадзілі розныя здагадкі адносна абставінаў трагедыі. Вядома, што сёння раніцай 59-гадовы мінчанін, які мае інваліднасць з-за хваробы сэрца, адправіўся на работу. Аднак у дарозе мужчына адчуў раптоўнае недамаганне і прыняў рашэнне вярнуцца дадому, паведаміўшы пра гэта жонцы. На жаль, праз рэзкае пагаршэнне стану здароўя мінчанін памёр. Заклікаем карыстальнікаў інтэрнэту не распаўсюджваць неправераную інфармацыю, здагадкі і дадумкі, а СМІ — правяраць крыніцы перад апублікаваннем навіны», — падкрэслілі праваахоўнікі.

«Калі вам стала вядомая інфармацыя, якая патрабуе рэагавання або праверкі супрацоўнікамі міліцыі, паведаміце пра гэта па тэлефоне 102 або ў чат-бот МУС «Мы заўсёды побач», — заклікалі ў міліцыі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю