Top.Mail.Ru

Мікрааўтобус урэзаўся ў грузавік у Баранавіцкім раёне, ёсць загінулы

Дарожна-транспартнае здарэнне са смяротным зыходам адбылося ў Баранавіцкім раёне, паведамляе БелТА. 


Трагедыя на дарозе адбылася каля 10 гадзін вечара 29 верасня. 20-гадовы вадзіцель на Peugeot ехаў па крайняй правай паласе дарогі М1/Е30 Брэст — Мінск — граніца РФ у напрамку ад Мінска да Брэста. Па папярэдніх даных, на 216-м км дарогі ён сутыкнуўся з седлавым цягачом Mercedes з паўпрычэпам, які рухаўся наперадзе ў спадарожным напрамку і знізіў хуткасць. За рулём велікагруза знаходзіўся 61-гадовы вадзіцель.

На месцы ДТЗ памёр 19-гадовы пасажыр аўтамабіля Peugeot.

Распачата крымінальная справа. Устанаўліваюцца ўсе акалічнасці здарэння.

«Мы часта ўспрымаем дарогу як нешта штодзённае, звыклае. Аднак гэта месца павышанай небяспекі, дзе канцэнтрацыя і выкананне правіл маюць першараднае значэнне. За рулём аўтамабіля або на пешаходным пераходзе мы нясём вялікую адказнасць як за сваю бяспеку, так і за бяспеку навакольных. Дарога — месца, дзе кожны павінен праяўляць адказнасць і клопат аб бяспецы навакольных», — нагадалі ў абласной Дзяржаўтаінспекцыі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю