Top.Mail.Ru

Мікалай Кудзяньчук лічыць, што сёння дэпутат — не проста заканатворца

«Гэта мая асабістая адказнасць перад людзьмі».


Удзел у рас­пра­цоў­цы за­ко­на­пра­ек­таў і гра­мад­ска знач­ных пра­ек­тах, аб­мер­ка­ван­ні важ­ных іні­цы­я­тыў, пад­трым­ка ве­тэ­ра­наў і ма­ла­дых спе­цы­я­ліс­таў, ма­ні­то­рынг цэн — толь­кі част­ка дзей­нас­ці дэ­пу­та­та Мі­ка­лая Ку­дзень­чу­ка, у цэнт­ры ўва­гі якой — ча­ла­век, яго па­трэ­бы, за­пы­ты і над­зеі.

На сувязі з выбаршчыкамі

Зона адказнасці дэпутата Палаты прадстаўнікоў па Рагачоўскай выбарчай акрузе № 45 Мікалая Кудзеньчука — Кармянскі і Рагачоўскі раёны, частка населеных пунктаў Жлобінскага.

У парламенце Мікалай Кудзяньчук працуе ў Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы. Перад кожным абмеркаваннем новага законапраекта — сустрэчы з жыхарамі, працоўнымі калектывамі, прадстаўнікамі грамадскасці сваёй выбарчай акругі. Прапановы і заўвагі людзей становяцца часткай экспертнага аналізу. Так было, напрыклад, падчас падрыхтоўкі да першага чытання законапраекта «Аб змяненні законаў па пытаннях забеспячэння правоў дзяцей», прынятым у першым чытанні ў лютым. Мікалай Кудзяньчук актыўна ўдзельнічаў у абмеркаванні дакумента, накіраванага на ўзмацненне дзяржаўных гарантый у адносінах да дзяцей, уключаючы папраўкі ў заканадаўства аб сям’і, адукацыі, фізічнай культуры і спорце

Між тым, як перакананы Мікалай Мікалаевіч, сёння дэпутат — не проста заканатворца. Гэта чалавек, які ведае праблемы свайго рэгіёна і імкнецца да іх вырашэння сумесна з мясцовай уладай і грамадскасцю. 

Таму работа ў выбарчай акрузе аснова дэпутацкай дзейнасці. Толькі за мінулы год Мікалай Кудзяньчук правёў 53 сустрэчы з выбаршчыкамі і працоўнымі калектывамі, 15 прыёмаў грамадзян, 13 прамых тэлефонных ліній. Дэпутат таксама прымае ўдзел у пасяджэннях выканкамаў.

Якасць жыцця людзей

Не менш важная форма работы — асабістыя прыёмы. Вядома, звароты грамадзян — адлюстраванне жыцця: праблем ЖКГ, пытанняў сацыяльнай падтрымкі, працаўладкавання, медыцынскага абслугоўвання.

— І ніводны зварот не застаецца без увагі. Многія пытанні вырашаюцца аператыўна, з удзелам спецыялістаў райвыканкамаў і адпаведных службаў, — адзначае Мікалай Кудзяньчук

Як падкрэслівае дэпутат, адным з прыярытэтных кірункаў работы для яго застаецца ахова здароўя. У рамках рэалізацыі сваёй перадвыбарнай праграмы ён ініцыяваў набыццё чатырох аўтамабіляў хуткай медыцынскай дапамогі і мабільнага ФАПа, а таксама пастаўку сучаснага рэнтген-абсталявання для Рагачоўскай цэнтральнай раённай бальніцы і медтэхнікі для Кармянскай ЦРБ. Праведзены рамонты ў шэрагу медыцынскіх устаноў раёнаў.

— Медыцына павінна быць даступнай і якаснай, асабліва ў сельскай мясцовасці, — адзначае Мікалай Кудзяньчук. — Гэта мая асабістая адказнасць перад людзьмі

Значнай часткай работы для народнага выбранніка стаў і маніторынг цэн на сацыяльна значныя тавары. Дэпутат асабіста наведвае гандлёвыя пункты, аналізуе дынаміку цэн, параўноўвае прадукцыю па вытворцах і характарыстыках. Гэтыя даныя накіроўваюцца ў Палату прадстаўнікоў і Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Такі падыход — не фармальны кантроль, а жорсткая пазіцыя на баку спажыўца.

Мікалай Кудзяньчук актыўна супрацоўнічае з моладдзю, у тым ліку праз Маладзёжны савет пры Нацыянальным сходзе. На прыёмах грамадзян, сустрэчах з жыхарамі раёна маладыя спецыялісты не толькі прысутнічаюць, але і ўключаюцца ў абмеркаванне. Гавораць пра ўсё, што хвалюе: ад мэтавай падрыхтоўкі і магчымасцяў для самарэалізацыі да патрыятычнага выхавання і валанцёрскага руху.

Добраўпарадкаванне — агульная справа

У Год добраўпарадкавання падчас сустрэч з насельніцтвам, прадстаўнікамі арганізацый і службаў Мікалай Кудзяньчук актыўна абмяркоўвае тэмы захавання належнага стану тэрыторый населеных пунктаў, экалагічны аспект, неабходнасць збору другаснай сыравіны. Напрыклад, на адной з сустрэч прагучала прапанова аб стварэнні мабільных пунктаў прыёму такіх матэрыялаў — і гэта ўжо ўключана ў план абмеркаванняў з мясцовымі ўладамі.

— Увогуле ў сваёй дэпутацкай дзейнасці імкнуся быць там, дзе патрэбны людзям, — рэзюмуе Мікалай Кудзяньчук. — І мая задача — не толькі прадстаўляць інтарэсы рэгіёна ў Палаце прадстаўнікоў, але і быць звяном паміж чалавекам і дзяржавай. Кожны зварот, кожнае пытанне — гэта адказнасць. І я ўдзячны ўсім, хто давярае і дапамагае: кіраўніцтву рэгіёнаў, калектывам, звычайным жыхарам, бо мы працуем дзеля агульнага дабра, — падкрэслівае Мікалай Мікалаевіч.

Наталля КАПРЫЛЕНКА, фота газеты «Зара над Сожам».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю