Top.Mail.Ru
249

Метадычныя рэкамендацыі па выкарыстанні ШІ ў дзяржархівах рыхтуюцца ў Беларусі

Метадычныя рэкамендацыі па выкарыстанні тэхналогій штучнага інтэлекту ў дзяржаўных архівах рыхтуюцца ў Беларусі. Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі да Дня архівіста ў Нацыянальным прэс-цэнтры расказаў дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы Андрэй Рыбакоў, перадае БелТА.



У метадычных рэкамендацыях вылучаныя неабходныя ўмовы для ўкаранення сучасных тэхналогій: тэхніка-тэхналагічныя, кадравыя, арганізацыйныя і фінансавыя.

Прымяняць штучны інтэлект можна ў розных кірунках працы. «Гэта генерацыя тэкставага і візуальнага ўнікальнага кантэнту, падрыхтоўка тэкстаў для буклетаў, анонсаў, публікацый, — пералічыў ён. — Таксама гэта магчымасці аптычнага распазнання знакаў і рукапіснага тэксту. Ёсць магчымасці для прымянення ШІ ў распрацоўцы навукова-даведачнага апарату архіваў. Безумоўна, гэта чат-боты. Ёсць некаторыя нюансы і па рабоце з аўдыёвізуальнымі дакументамі».


Андрэй Рыбакоў таксама адзначыў, што ў Беларусі пільная ўвага ўдзяляецца пытанням аптымізацыі і скарачэння дакументаўтварэння і дакументаабароту. Для дэталёвага вывучэння праводзілася анкетаванне больш за 1 тыс. арганізацый з 2022 па 2024 год. Атрыманыя вынікі сведчаць, што ў большасці з іх дакументаабарот сур’ёзна павялічыўся. У астатніх адзначылі нязначны, але стабільны яго рост. «У гэтай сітуацыі неабходна было прымаць адпаведныя дзеянні. Для выканання задач, якія былі канкрэтызаваны Саветам Міністраў, намі былі падрыхтаваны метадычныя рэкамендацыі па аптымізацыі дакументаўтварэння, дакументаабароту ў дзяржаўных органах і іншых арганізацыях, — расказаў Андрэй Рыбакоў. — У іх мы вылучылі асноўныя напрамкі, па якіх можна рухацца для аптымізацыі адпаведных працэсаў, і прапанавалі ўніверсальныя спосабы аптымізацыі».

Кожная арганізацыя — своеасаблівая і спецыфічная, таму нельга прыдумаць агульнага чароўнага сродку. Аднак ёсць універсальныя шляхі вырашэння гэтай сітуацыі. «Мы зрабілі асноўны акцэнт на двух такіх момантах, хоць пазначылі, па магчымасці, усе варыянты. Адзін акцэнт — на прымяненне бездакументнага абмену інфармацыяй, — падкрэсліў спікер. — І другі — на ўкараненні рацыянальнага прымянення сучасных інфармацыйных тэхналогій. У прыватнасці інфармацыйных сістэм і інфармацыйных рэсурсаў».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю