Top.Mail.Ru

Мэта праекта Праграмы-2030 — рост канкурэнтаздольнасці прадпрыемстваў праз лічбавізацыю і аўтаматызацыю іх бізнес-працэсаў

Задачы на заўтра

Пра гэта заявіў першы намеснік міністра эканомікі Іван Вежнавец падчас наведвання ААТ «Завод сістэм астуджэння» ў Мінскім раёне, паведамілі ў прэс-службе Мінэканомікі.

Тут першы намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства азнаёміўся з вопытам завода па ўкараненні рабатызаваных сістэм айчыннай вытворчасці ў свае вытворчыя працэсы. Наведванне прадпрыемства паказала, што Беларусь валодае патэнцыялам у гэтай сферы, аднак для маштабавання падобных напрацовак неабходны сістэмны падыход.

Як адзначыў у сувязі з гэтым Іван Вежнавец, адным з прыярытэтных кірункаў праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця да 2030 года вызначаны «Лічбавізацыя і тэхналогіі».

— Штучны інтэлект, вялікія даныя, рабатызацыя — гэта сённяшнія рэаліі. Таму найважнейшыя задачы новай пяцігодкі — тэхналагічная бяспека, аптымізацыя і аўтаматызацыя ўпраўленчых працэсаў, укараненне новых айчынных тэхналогій і ПЗ у ключавых галінах, — перакананы Іван Вежнавец.

Ён выказаў упэўненасць, што рэалізацыя гэтых кірункаў дасць магчымасць у разы павысіць канкурэнтаздольнасць і інавацыйную ўспрымальнасць прамысловага комплексу, павялічыць долю высокатэхналагічных вытворчасцяў, забяспечыць высокую якасць эканамічнага росту.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю