У Крупскім раёне месцы вырастання дзікарослых раслін, якія адносяцца да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, перададзены пад ахову. Адпаведнае рашэнне райвыканкама ад 3 лютага № 115 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведаміла БелТА.
Пад ахову Крупскага лясгаса перададзены выяўленыя месцы вырастання такіх чырванакніжнікаў, як купальнік горны, вароначнік ражкападобны, некера перыстая, асака малакветкавая, сон-трава раскрытая, псеўдабрыум цынклідыепадобны. Агульная плошча ўчасткаў перавышае 60 га.
Дакументам зацвярджаюцца ахоўныя абавязацельствы і пашпарты месцаў росту дзікарослых чырванакніжных раслін.
Адзін з участкаў ляснога фонду Выдрыцкага лясніцтва пераводзіцца ў катэгорыю прыродаахоўных лясоў.
Рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.