Месцы росту чырванакніжных раслін у Дубровенскім раёне перададзеныя пад ахову. Гэта абумоўлена рашэннем Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта ад 22 студзеня 2026 года № 31, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.
Гаворка пра такія расліны, як баранец звычайны, бяроза нізкая, званочак шыракалісты, ладдзян трохнадрэзны, лінея паўночная, некера пёрыстая, асака малакветкавая.
Выяўленыя месцы вырастання гэтых дзікарослых раслін, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, вырашана перадаць пад ахову дзяржаўнай лесагаспадарчай установе «Аршанскі лясгас».
Аформлены пашпарты раслін з фотаздымкамі і картасхемамі, а таксама ахоўныя абавязацельствы па кожнай з іх.
Рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.