У Беларусі 10 верасня месцамі па краіне чакаюцца навальніцы, днём па захадзе ў асобных раёнах-узмацненне ветру з парывамі 15-18 м/с. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У сераду будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні 4-9 м/с, днём з парывамі да 14 м/с, па захадзе ў асобных раёнах з парывамі 15-18 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе 10-16 градусаў цяпла. Днём будзе 22-28 градусаў вышэй за нуль.