Top.Mail.Ru

Мерапрыемствамі акцыі «Нашы дзеці» ахоплена больш за мільён дзяцей

Акцыя «Нашы дзеці», якая праходзіла ў Беларусі з 15 снежня 2025 года па 14 студзеня 2026 года, ахапіла больш за мільён дзяцей. Пра гэта на прэс-канферэнцыі паведаміла кансультант упраўлення выхаваўчай і сацыяльнай работы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай, выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Алена Вайцяховіч, перадае БелТА.


Па папярэдніх падліках у рамках акцыі прайшло каля 33 тыс. мерапрыемстваў. «Імі было ахоплена больш за мільён дзяцей», — падкрэсліла Алена Вайцяховіч.

Акрамя таго, па словах кансультанта, у ходзе акцыі была прыцягнута значная колькасць грашовых сродкаў. «Аказана дапамога, у тым ліку матэрыяльная, перададзена абсталяванне і падарункі на агульную суму каля Br10 млн», — расказала яна. 

Акцыя «Нашы дзеці», якая стала ўжо традыцыйнай для Беларусі, дазваляе прыцягнуць увагу да праблем дзяцінства, аказаць падтрымку найменш абароненым катэгорыям дзяцей і прадэманстраваць важнасць клопату пра іх. «Гэта ідэя падтрымліваецца на ўзроўні кіраўніцтва краіны і безумоўна з’яўляецца важнай», — падсумавала Алена Вайцяховіч.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю