Top.Mail.Ru

Мэбля — у топе: што выбіраюць беларусы для крэдыту «На родныя тавары»

Урадам да канца 2026 года падоўжаны тэрмін крэдытнай праграмы «На родныя тавары»

Днямі Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын падпісаў пастанову Савета Міністраў, якой дапоўнены пералік айчынных тавараў, для набыцця якіх грамадзянам прадастаўляюцца крэдыты, а таксама павялічана колькасць беларускіх вытворцаў — удзельнікаў крэдытавання.

Як растлумачылі ва ўрадзе, у пералік крэдытуемых тавараў уключаны ноўтбукі, персанальныя міні-камп’ютары, маніторы, монаблокі, серверы, сістэмныя блокі, сістэмы захоўвання даных, шпалеры, люстэркі, портландцэмент, тавары лёгкай прамысловасці вядомых беларускіх брэндаў (паліто, паўпаліто, касцюмы, чамаданы, сумкі і партфелі дзелавыя з натуральнай скуры, сервізы), сокавыціскалкі, электрапліткі, самакаты, электрасамакаты, адаптары да мотаблокаў і мотакультыватары, ворна-ездавыя модулі для мотаблокаў, электрычныя прыборы ацяплення, электрычныя канвектары, радыятары і іншыя тавары.

Таксама пашыраны пералік удзельнікаў крэдытавання — вытворцаў бытавых прыбораў ацяплення, мотавелатавараў, драўляных вокнаў і дзвярэй, камплектаў бялізны пасцельнай, камплектаў драўляных вырабаў для будаўніцтва драўляных дамоў, мэблі, металічных дзвярэй, мікрахвалевых печаў, сродкаў малой механізацыі, адзення з натуральнага футра, санітарна-тэхнічнага абсталявання, тэлевізараў. 

Дарэчы, крэдыты ў рамках гэтай праграмы прадастаўляюцца ААТ «Ашчадны банк «Беларусбанк» на льготных умовах з выплатай 4 % гадавых. 

Пры гэтым пастановай зменены ўмовы крэдытавання — устаноўлены дыферэнцыраваныя тэрміны (1 год, 2 гады і 3 гады) пагашэння крэдытаў у залежнасці ад катэгорый тавараў, што крэдытуюцца.

Да трох гадоў — для дарагіх пакупак, такіх як драўляныя домакамплекты, ацяпляльныя катлы, матацыклы, мапеды і іншыя тавары.

Да двух гадоў — для бытавой тэхнікі (тэлевізары, халадзільнікі, кухонныя камбайны, пральныя машыны), драўляных дзвярэй і вокнаў, сантэхнічнага абсталявання.

Да аднаго года — для тавараў кароткатэрміновага карыстання, напрыклад, адзення, пасцельнай бялізны і іншых недарагіх пакупак.

У МАРГ адзначылі, што праграма «На родныя тавары» карыстаецца попытам як у насельніцтва, так і ў айчынных вытворцаў. У профільнае міністэрства на пастаяннай аснове паступаюць звароты аб уключэнні ў пералік вытворцаў тавараў, у ААТ «ААБ Беларусбанк» пададзена больш за 290 тысяч заявак на набыццё айчынных тавараў.

У міністэрстве дадалі, што са студзеня 2024 па лістапад 2025 года ў рамках праграмы заключана звыш 210 тысяч крэдытных дагавораў на агульную суму каля 1 мільярда рублёў. 

— Значна пашырана лінейка тавараў, на якія падаваўся крэдыт. Напрыклад, акцыянерныя таварыствы «Лідабудматэрыялы» «Буддэталі», «ФанДОК» — амаль у тры разы на драўляныя вокны і дзверы, «Белшына» — больш, чым у тры разы на шыны легкавыя, легкагрузавыя, «Віцебскія дываны» — больш за 40 % на дываны, дывановыя вырабы, вытворцы мэблі — больш за 30 % на розныя віды мэблі, — пракаментавалі ў МАРГ.

Дарэчы, найбольшай папулярнасцю пры афармленні крэдытнага прадукту «На родныя тавары» стала мэбля — на яе долю прыпадае 50,5 %. Далей, вядома, у меншых аб’ёмах лідзіруюць плітка (7,2 %), пліты і духоўкі (7,1 %), халадзільнікі і маразільнікі (5,5 %), санітарна-тэхнічнае абсталяванне (4,5 %), драўляныя вокны і дзверы (4,9 %), ламінаваныя падлогавыя пакрыцці (3,6 %), машыны пральныя і тэлевізары (1,7 %). На долю іншых тавараў прыпадае (12,5 %).

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю