Мінскі аўтамабільны завод сумесна з Уфімскім трамвайна-тралейбусным заводам завяршыў пастаўку 55 тралейбусаў «Гараджанін» на базе кузава МАЗ-203 у Екацярынбург, паведамілі БелТА ў прэс-службе МАЗ.
Новую тэхніку грамадскасці прэзентавалі губернатар Свярдлоўскай вобласці Дзяніс Паслер і мэр горада Аляксей Арлоў. Зусім хутка транспарт пусцяць па маршрутах.
«Гэта вельмі добрая ёмістасць, аўтаномны ход, які дазваляе новай машыне без кантактнай сеткі праехаць да 40 км. Па крайняй меры, так тэхнічныя характарыстыкі заяўлены. Гэта вельмі зручны від грамадскага транспарту, зусім іншая якасць, знешні выгляд. Усё гэта неабходна для таго, каб сотні тысяч пасажыраў у нас пераселі з асабістага транспарту на грамадскі», — падсумаваў Аляксей Арлоў.