Top.Mail.Ru
103

МАЗ пашырае пастаўкі аўтобусаў у Растоў-на-Доне

Кіраўнік Растова-на-Доне (РФ) Аляксандр Скрабін агледзеў і праехаў на новым аўтобусе МАЗ 303 на кампрыміраваным прыродным газе. У мерапрыемстве прынялі ўдзел генеральны дырэктар ТАА «МАЗ-РУС» Сяргей Карончык і прадстаўнікі Мінскага аўтамабільнага завода, якія прыбылі ў горад з афіцыйным візітам, паведамілі БелТА ў прэс-службе МАЗ.



У рамках рабочай сустрэчы бакі абмеркавалі пытанні далейшага ўзаемадзеяння, а таксама планы па развіцці грамадскага транспарту ў Растове. Сёння ў горадзе выкарыстоўваецца тэхніка МАЗ у самых розных сферах. Напрыклад, на гарадскіх маршрутах працуе 211 аўтобусаў вытворчасці МАЗ.

МАЗ 303 у яркай аранжавай афарбоўцы — першы аўтобус у кузаве трэцяга пакалення ў рэгіёне. Урад Растоўскай вобласці набыў машыну ў канцы мінулага года пасля таго, як яна была прадстаўлена на выставе, што праходзіла ў рамках адкрыцця мультыбрэндавага цэнтра «Беларускія машыны» на базе «Рэгіянальнага цэнтра МАЗ Поўдзень». Эксперты і прадстаўнікі транспартнай галіны высока ацанілі экспанаваны ўзор, адзначыўшы яго экалагічнасць, сучасны дызайн, палепшаную эрганоміку салона і павышаны ўзровень камфорту для пасажыраў. Менавіта прадэманстраваныя тэхнічныя перавагі сталі ключавым фактарам, якія паўплывалі на прыняцце рашэння аб набыцці.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю