62-гадовы Гуй Сюэ з павета Цзінсянь, што ў правінцыі Аньхой (Усходні Кітай), прысвяціў сваё жыццё ўнікальнаму рамяству — вырабу драўляных чайнікаў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
«Выраб драўлянага імбрычка — гэта мастацтва аднімання», — адзначае майстар нематэрыяльнай культурнай спадчыны правінцыйнага ўзроўню. Ён тлумачыць, што ў адрозненне ад гліняных чайнікаў, тут носік, ручка і корпус выразаюцца з аднаго драўлянага блока. Майстар павінен прытрымлівацца тэкстуры дрэва і забяспечыць ідэальнае прыляганне вечка. Працэс стварэння імбрычка ўключае больш за дзесяць этапаў: ад выбару матэрыялу да паліроўкі.
Шлях да майстэрства быў няпростым. Раней Гуй Сюэ займаўся вырабам пэндзляў для каліграфіі, але дзіцячая мара аб чайніках прывяла яго да новага рамяства. Без настаўніка, метадам спроб і памылак, ён асвойваў тэхніку тры гады.
За гады працы майстар стварыў звыш тысячы ўнікальных чайнікаў. Яго творы захоўваюцца ў Кітайскім музеі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і Музеі гісторыі руху WorldSkills у Шанхаі.