У Паставах пры пажары ў шматкватэрным доме загінулі маці з сынам. Аб гэтым паведамляе БелТА.
У Паставах пры пажары ў шматкватэрным доме загінулі маці з сынам. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Ратавальнікам 28 верасня ў 17:50 паступіла паведамленне аб задымленні ў кватэры на вуліцы Савецкай. Калі разлікі МНС прыбылі на месца, з вокнаў размешчанай на першым паверсе кватэры ішоў дым. Пажарныя ў не ахопленым агнём пакоі на канапе знайшлі сына гаспадыні, мужчыну 1970 года нараджэння, а ў суседнім пакоі на крэсле і саму жанчыну 1948 года нараджэння. Пацярпелых вынеслі з памяшкання і перадалі медыкам, якія пасля агляду канстатавалі смерць абаіх.
Ратавальнікі аператыўна ліквідавалі ўзгаранне. Агонь пашкодзіў маёмасць у кватэры, дымам закураны сцены і столь. Па факце пажару праводзіцца праверка, прычыны пажару высвятляюцца. Разглядаецца версія неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні.