Top.Mail.Ru
92

Матэрыяльная падтрымка медыкаў у Гродзенскай вобласці наблізілася да 1 млн бел. руб.

Гродзенскі абласны прафсаюз работнікаў аховы здароўя падвёў вынікі фінансавай дзейнасці за мінулы год. Адна з лічбаў кажа сама за сябе: сумарна абласная і пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі выплацілі работнікам аховы здароўя больш за 950 тыс. бел. руб. матэрыяльнай дапамогі. Пра гэта расказалі ў галіновым прафсаюзе, перадае БелТА.



Сума ўшчыльную наблізілася да мільёна — і за кожным рублём стаіць рэальны чалавек у белым халаце, які дзень за днём клапоціцца пра здароўе іншых. «Калі медсястра, урач або работнікі немедыцынскіх службаў, без якіх таксама цяжка ўявіць галіну, ведаюць, што за іх спінай стаіць не абстрактная сістэма, а канкрэтная арганізацыя, якая прыйдзе на дапамогу ў цяжкую хвіліну, — гэта вельмі каштоўна, — адзначыў старшыня абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Уладзіслаў Галяк. — Наша задача — быць гэтым надзейным плячом. І матэрыяльная дапамога — адзін са спосабаў падтрымаць нашых людзей і сказаць «вы не адны».

Ільвіную долю выплат склала аздараўленне. Трэці год запар у прафсаюзе аховы здароўя дзейнічае выразны і зразумелы механізм патаннення пуцёвак у прафсаюзныя здраўніцы: адпачывальнік аплачвае не больш за трэць ад поўнага кошту пуцёўкі, астатняе бяруць на сябе пярвічная і абласная прафсаюзныя арганізацыі. Калі ўдзел наймальніка замацаваны ў калектыўным дагаворы, ён таксама можа ўнесці сваю долю. Летась на патанненне санаторных пуцёвак прафсаюз накіраваў чвэрць ад згаданай сумы матэрыяльнай дапамогі. Медыкі, якія прывыклі аднаўляць чужыя сілы, такім чынам атрымліваюць магчымасць аднавіць уласныя — і гэта справядліва, перакананыя ў прафсаюзе.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю