Top.Mail.Ru
197

Маскоўскія барцы выйшлі ў паўфінал «Лігі храбрых»

Каманда Маскоўскай вобласці стала апошнім паўфіналістам юнацкага барцоўскага турніру «Ліга храбрызх, паведамляе БелТА.



Сёння ў заключным матчы чвэрцьфінальнай стадыі масквічы атрымалі ўпэўненую перамогу над барцамі Мінска. У паўфінале супернікам маскоўскай дружыны будзе зборная Мінскай вобласці. 

У другім паўфінале каманда Магілёўскай вобласці пазмагаецца з дэбютантамі турніру барацьбітамі Калінінградскай вобласці. 

Цяперашні сезон унікальнага праекта Прэзідэнцкага спартыўнага клуба і Беларускай федэрацыі барацьбы «Ліга храбрых» — чацвёрты па ліку. У турніры выступаюць юнакі і дзяўчаты ва ўзросце да 15 гадоў, якія на пастаяннай аснове займаюцца спартыўнай барацьбой. У склад усіх каманд уваходзяць па дзесяць юных прадстаўнікоў кожнага віду барацьбы — грэка-рымскай, вольнай і жаночай (па адным у кожнай вагавой катэгорыі). 

У папярэдніх сезонах пераможцамі двойчы станавіліся юныя барцы з Масквы, адзін тытул у каманды Магілёўскай вобласці.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю