Старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Таццяна Якубовіч нагадала аб важнасці захавання гістарычнай праўды.
— Напярэдадні Дня народнага адзінства мы вельмі выразна ўсведамляем, што гэтае свята з’яўляецца для нас сімвалам згуртаванасці. Акцыя не выпадкова вось ужо чацвёрты год стартуе каля стэлы «Мінск — горад-герой». Вельмі важна, стоячы на гэтым святым месцы яшчэ раз і сабе самім, і нашай моладзі нагадаць, як важна шанаваць тое, што зрабілі нашы дзяды і прадзеды, захоўваць гістарычную праўду. Цяпер многія спрабуюць перапісаць гісторыю, але наш моцны, згуртаваны народ, на долю якога выпала столькі цяжкасцей, не дазволіць, каб у чарговы раз нашу краіну падзялілі на некалькі частак, — падкрэсліла Таццяна Якубовіч.
Дарэчы, за час існавання праекту ён значна вырас у маштабах. Да велапрабегу далучаюцца тысячы прафактывістаў галіны. Сёння ён праходзіць у фармаце марафона, яго прымаюць усе рэгіёны краіны. І ўжо на наступным тыдні велапрабегі «Дарогамі памяці» пройдуць ва ўсіх абласцях краіны.
Алена КРАВЕЦ