Top.Mail.Ru
73

Маштабаваць тэхналогіі дакладнага земляробства заклікаў аграрыяў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка

ААТ «Вінец» Бярозаўскага раёна — адна з найлепшых гаспадарак Брэсцкай вобласці, у якой ёсць сельскагаспадарчая тэхніка са спадарожнікавай навігацыяй.




Энерганасычаны трактар BELARUS 3522 мае аўтапілот. Па рэкамендацыях спадарожнікавай навігацыі тэхніка ідзе дакладна па курсе, раўнамерна ўносячы ў глебу кожнае зярнятка. Так дакладнае земляробства забяспечвае эканомію рэсурсаў (паліва, насення, угнаенняў — да 30 %) за кошт дыферэнцыраванага іх унясення.

Наяўнасць сістэмы аўтапілатавання і паралельнага ваджэння дае магчымасць працаваць ва ўмовах дрэннай бачнасці — нават тады, калі глеба становіцца сухой, а пыл стаіць слупом. Што важна, такія тэхналогіі забяспечваюць дакладнае сеянне. Выключаюцца пропускі і перакрыцці ўнясення насення, гэта дае раўнамернае паспяванне ўраджаю.

У кабіне ёсць два маніторы: на адным паказана шырыня захопу сеялкі і выразная лінія сяўбы, на другім высвечваюцца тэхнічныя паказчыкі работы рухавіка, наяўнасць паліва, масла. 

Да веснавых палявых работ тэхніка гаспадаркі своечасова падрыхтавана. Усе трактары і прычапныя агрэгаты яшчэ ў першай палове лютага прайшлі строгі агляд раённай тэхнічнай інспекцыі, а да 1 сакавіка ўжо былі гатовы выйсці ў поле.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю