Top.Mail.Ru

Масавая сяўба цукровых буракоў пачалася ў Беларусі

У Беларусі пачалі масавую сяўбу цукровых буракоў. Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.



Трэба будзе засеяць больш за 106 тыс. га.

«Па аператыўных даных на 2 красавіка, цукровыя буракі пасеяны на крыху больш за 6 тыс. га, што складае амаль 6% ад планавых плошчаў. Тэмп палявых работ адпавядае леташнім», — расказалі ў прэс-службе.


У сяўбу ўключыліся Брэсцкая (1,2 тыс. га), Гродзенская (4,1 тыс. га) і Мінская (0,86 тыс. га) вобласці.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю