ДТЗ з удзелам дзевяці аўтамабіляў адбылося на пр. Незалежнасці ў Мінску. Пра гэта паведамляе БелТА.
Днём 11 лістапада 45-гадовы вадзіцель BMW на скрыжаванні пр. Незалежнасці з вул. Валгаградскай сутыкнуўся з двума аўтамабілямі. У далейшым вадзіцель выехаў за межы праезнай часткі, каб аб’ехаць дадзеныя аўто, і прадоўжыў рух па пр. Незалежнасці. На скрыжаванні з вул. Талбухіна ён сутыкнуўся яшчэ з шасцю аўтамабілямі. Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца.
Папярэдне, у выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў. Аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні.