Top.Mail.Ru
208

Мары спраўджваюцца. МУС аб’явіла конкурс для дзяцей і падлеткаў

Міністэрства ўнутраных спраў абвясціла конкурс «Мары спраўджваюцца!» для дзяцей ад 8 да 18 гадоў, паведамілі БелТА ў МУС. 



Упершыню прымаюцца працы ў дзвюх намінацыях: «Відэазварот да міністра» і «Ліст міністру». У намінацыі «Відэазварот да міністра» неабходна падрыхтаваць відэаролік і расказаць міністру ўнутраных спраў, у якім падраздзяленні МУС удзельнік конкурсу марыць служыць і чаму, з выкарыстаннем магчымасцяў штучнага інтэлекту трэба паказаць, як у будучыні будзе выглядаць дадзенае падраздзяленне органаў унутраных спраў. З 1 па 15 снежня ўдзельніку варта размясціць свой ролік у Instagram, паставіць хэштэг #мвд_мечты_сбываются2025, падпісацца на акаўнт @belarus_police і абавязкова даслаць спасылку на ролік у дырэкт @belarus_police.

Прэтэндэнтам на перамогу ў намінацыі «Ліст міністру» неабходна напісаць ліст міністру ўнутраных спраў і расказаць, якія добрыя ўчынкі ўдзельнік здзейсніў сёлета, падзяліцца сваёй самай запаветнай марай і з 1 па 15 снежня даслаць працу па адрасе: 220030, Мінск, вул. Гарадскі Вал, 4, каб. 226.

«Да работ павінна прыкладацца заяўка ў адвольнай форме з інфармацыяй аб удзельніку (прозвішча, імя, імя па бацьку, узрост, паштовы адрас, кантактны тэлефон)», — удакладнілі ў МУС. 


Кожны ўдзельнік можа падаць заяўку толькі ў адну з намінацый. Аўтараў самых крэатыўных работ чакаюць сюрпрызы ад кіраўніка МУС, а ролікі будуць апублікаваныя ва ўсіх сацсетках ведамства. 

«Зіма — гэта час чараўніцтва і выканання запаветных жаданняў. Абавязкова ўдзельнічайце і верце: мары спраўджваюцца», — заключылі ў МУС.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю