Top.Mail.Ru
66

Маркіроўка кандытарскіх вырабаў уводзіцца ў ЕАЭС

Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі на пасяджэнні 13 сакавіка прыняў рашэнне, якое ўстанаўлівае ўніфікаваныя правілы маркіроўкі ў дачыненні да асобных відаў кандытарскіх вырабаў у спажывецкай упакоўцы. Пра гэта БелТА паведамілі ў гандлёвым блоку Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК).


«Згодна з падпісаным дакументам дзяржавы-члены будуць самастойна вызначаць дату ўвядзення і парадак маркіроўкі прадукцыі сродкамі ідэнтыфікацыі на сваёй тэрыторыі, паведамляючы аб гэтым ЕЭК не пазней, чым за шэсць месяцаў да пачатку адпаведных мерапрыемстваў», — удакладнілі ў гандлёвым блоку.


«Пашырэнне колькасці маркіруемых таварных катэгорый сведчыць аб развіцці агульнай сістэмы маркіроўкі Саюза, якая дазваляе спажыўцам пераканацца ў сапраўднасці прадукцыі, а таксама павышае канкурэнтаздольнасць добрасумленных удзельнікаў рынку за кошт памяншэння незаконнага абароту», — пракаменціраваў рашэнне член Калегіі (міністр) па гандлі ЕЭК Андрэй Сляпнёў.


Ён падкрэсліў, што маркіроўка будзе ажыццяўляцца па ўніфікаваных правілах з захаваннем палажэнняў базавай тэхналагічнай арганізацыйнай мадэлі сістэмы маркіроўкі тавараў сродкамі ідэнтыфікацыі ў ЕАЭС, зацверджанай рашэннем Савета ЕЭК у 2019 годзе. Такім чынам, будзе забяспечвацца ўзаемнае прызнанне кодаў, што выключыць неабходнасць перамаркіроўкі тавараў пры іх абарачэнні ў саюзе.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю