Top.Mail.Ru
103

Маркаў: Давер беларусаў да дзяржаўных СМІ расце

Давер беларусаў да дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі вырас, але ёсць да чаго імкнуцца. Аб гэтым паведаміў міністр інфармацыі Марат Маркаў, паведамляе БелТА.


«Па выніках 2025 года давер беларусаў да дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі вырас да 61,4%, у 2021 годзе гэты паказчык быў роўны 38%. Гэта лічба нас радуе, але яна не абсалютная і ёсць да чаго імкнуцца. Ідэал — гэта як лінія гарызонту, мы павінны да яе ў абавязковым парадку імкнуцца», — расказаў Марат Маркаў. 

Паводле яго слоў, галоўнае — каб да дзяржаўных СМІ звярталіся як да крыніцы праўдзівай інфармацыі. «У гэтым выпадку вы дакладна будзеце ведаць, што выконваеце сваю работу граматна і людзі вам давяраюць. Гэты давер насамрэч з’яўляецца вельмі важным крытэрыем вашай работы», — падкрэсліў кіраўнік ведамства.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю