У ведамстве растлумачылі, што на міжсезонны перыяд 2025/2026 гадоў патрэба ў «баршчовым» наборы складае 148,78 тысячы тон. Тэрмін закладкі ўстаноўлены да 15 лістапада 2025-га.
Па стане на 29 кастрычніка, ужо закладзена 119,85 тысячы тон, або 80,6 % ад агульнай патрэбы.
— У перыяд з 27 да 29 кастрычніка ва ўсіх рэгіёнах краіны галоўнымі ўпраўленнямі МАРГ па абласцях і Мінску праведзены маніторынг 23 агароднінасховішчаў на прадмет закладкі агародніны і яблыкаў у стабфонды, умоў захоўвання, якасці прадукцыі, што закладаецца, — паведамілі ў ведамстве.
Маніторынгу падвергліся агароднінасховішчы па ўсіх рэгіёнах, сярод якіх «Плодаагародніна», «Агра-сад Рассвет», «Маладая гвардыя», «Астрамечава», «Талачынскі кансервавы завод», «Рудакова», «Арніка-Агра», «Фірма «Кадзіна», «Цяплічнае», «Партызанскае», сялянска-фермерскія гаспадаркі «Жураўліны крык», «Дружба і К», «КХ «Спартан-Агра» і іншыя.
Пра што сведчаць вынікі маніторынгу?
— У цэлым прадукцыя захоўваецца ў абсталяваных спецыяльных складах з сістэмамі вымярэння тэмпературы і вільготнасці, а таксама ў кантэйнерах або навалам. Візуальны агляд паказаў адсутнасць прыкмет пашкоджання або гнілі, а якасць прадукцыі прызнана здавальняючай, — адзначылі ў МАРГ.