Top.Mail.Ru

Маразы месцамі да мінус 25 °С

Снежны ўік-энд

Да марознага надвор’я ў найбліжэйшы час дадасца снег, часам мокры, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу надвор’е будуць вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску і халодная вільготная паветраная маса. Перавага воблачнага надвор’я. Часам пройдзе невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні ўмераны. Тэмпература паветра ноччу мінус 9—14°С, днём мінус 6—11°С, па паўднёвым захадзе —мінус 3—5°С.

У суботу надвор’е ў асноўным прадоўжаць вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску і халодная вільготная паветраная маса, толькі ў паўднёва-заходніх раёнах краіны адаб’ецца ўплыў франтальнага раздзелу, які перамяшчаецца з тэрыторыі Украіны. Воблачна з праясненнямі. Месцамі па рэспубліцы, а па захадзе ў многіх раёнах пройдзе невялікі снег. Месцамі слабая мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходняй чвэрці парывісты. Тэмпература паветра ноччу будзе ад мінус 7°С па паўднёвым захадзе да мінус 22°С па паўночным усходзе краіны. Днём будзе мінус 8—15°С, месцамі па захадзе мінус 4—7°С, у асобных раёнах па паўночным усходзе да мінус 17°С.

У нядзелю ўплыў франтальнага раздзелу распаўсюдзіцца на большую частку тэрыторыі краіны. Воблачна, ноччу з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег, днём па поўдні з мокрым снегам. У асобных раёнах слабая мяцеліца, днём месцамі па поўдні слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходняй чвэрці парывісты. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 6°С па паўднёвым захадзе да мінус 25°С па поўначы. Днём будзе ад мінус 1°С па паўднёвым захадзе да мінус 15°С па поўначы рэспублікі.

Фота Віктара ІВАНЧЫКАВА


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю