Top.Mail.Ru
173

Маразы да -22 °С. Якім будзе надвор'е ў Беларусі 13 студзеня

У Беларусі 13 студзеня будзе воблачна з праясненнямі. У многіх раёнах пройдзе снег (ноччу ўмераны, днём невялікі). Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Ноччу і раніцай месцамі магчымы слабы туман. На асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў 3-8 м/с. 

Тэмпература паветра ўначы складзе 10-16 градусаў марозу, пры праясненнях — мінус 17-22. Днём будзе 7-13 градусаў марозу, па ўсходзе — да мінус 15.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю