Top.Mail.Ru
136

Маразы ў Беларусі адступаюць? Якое надвор'е прагназуюць сіноптыкі на 13 лютага

У Беларусі 13 лютага чакаюцца дождж з мокрым снегам і слабыя маразы. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У пятніцу будзе пераважаць воблачнае надвор’е. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі (дождж, мокры снег, па поўначы са снегам). У асобных раёнах магчымы туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца, днём месцамі па поўначы наліпанне мокрага снегу. Вецер прагназуецца паўднёвы ноччу 2-7 м/с, днём 4-9 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 2 градусаў, удзень — ад мінус 1 да плюс 5 градусаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю