Top.Mail.Ru

Марафон дабра, цудаў і чараўніцтва. У Беларусі далі старт дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»

У Беларусі стартавала Рэспубліканская навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці». Галоўнай пляцоўкай старту стаў Гомельскі палацава-паркавы ансамбль, паведаміла БелТА.


У горадзе над Сожам сабраліся 350 хлопчыкаў і дзяўчынак з розных куткоў паўднёва-ўсходняга рэгіёна. Дзеці сталі сведкамі старту марафону дабра, цудаў, радасці і чараўніцтва, далучыўшыся да навагодняга тэлемоста. 

На старце навагодняга марафону расчыніла свае дзверы «Акадэмія добрых спраў», дзе галоўны прафесар чараўніцтва — Дзед Мароз са Снягуркай. 

«Сёння мы пачынаем навагоднія ўрачыстасці і даём старт нашай традыцыйнай дабрачыннай акцыі „Нашы дзеці“. Неўзабаве да яе далучыцца і другі дзяржаўны праект — „Ад усёй душы“, які арыентаваны на пажылых людзей. Гэта традыцыя. Калі ў супольнасці людзей ёсць традыцыі, значыць, гэта супольнасць адбылася. А ў нашай краіне такіх традыцый шмат», — падкрэсліла намеснік Прэм’ер-міністра Беларусі Наталля Пяткевіч.


Адным з першых рашэнняў Прэзідэнта, нагадала яна, было правядзенне менавіта акцыі «Нашы дзеці» ў рамках Дзяржаўнай праграмы па падтрымцы і абароне дзяцей. «І сёння ў 31-ы раз мы праводзім гэту акцыю. Калі ў пачатку гэта было свята для дзяцей, якія асабліва маюць патрэбу ў абароне, пазбаўленыя сямейнай утульнасці, засталіся без бацькоў, то сёння гэта акцыя (аб’ядноўвае ўсіх. — Заўв. БелТА) дзяцей і дарослых», — адзначыла намеснік Прэм’ер-міністра.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю