Top.Mail.Ru
142

«Мама, пчолы прачнуліся, але я іх не будзіла!» Відэа з маленькай беларускай пакарыла сацсеткі

У сацыяльных сетках набірае папулярнасць відэа, на якім маленькая беларуска здзіўляецца таму, што ў вуллях прачнуліся пчолы, паведаміла БелТА.


Беларуска Кацярына падзялілася мілым відэа, запісаным яе дачкой. Дзяўчынка вельмі эмацыйна расказала, што ў вуллях на ўчастку прачнуліся пчолы. «Мама, ты разумееш, пчолы прачнуліся? Мама, глядзі, пчолы лётаюць! Як гэта так? Я іх не будзіла!» — дзеліцца сваімі эмоцыямі маленькая беларуска.

«Яны цяпер усюды будуць лётаць!» — з прыкрасцю сказала яна. Аднак адзначыўшы, што гэта яшчэ можна пацярпець. «Галоўнае, каб чмялі не прачнуліся», — дадала беларуска.


Відэа толькі ў TikTok набрала больш за 200 тыс. праглядаў. У каментарах карыстальнікі замілоўваюцца такой эмацыйнасці і дзеляцца сваімі ўражаннямі ад першых прыкметах вясны. «Я ўчора ўбачыла, як вераб’і ў лужыне плёскаюцца, рэакцыя была прыкладна такая ж, калі адпраўляла маме смс», — піша адна з каментатараў.

Некаторыя карыстальнікі нават успомнілі сваё дзяцінства. «Я таксама так пчолак будзіла, пакуль адна не дагнала і не ўкусіла», — дзеліцца каментатар.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю