Малодшы сын Прэзідэнта Беларусі Мікалай Лукашэнка служыць у арміі. Пра гэта кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам, перадае БелТА.
«Малодшы сын ужо служыць у арміі. Ніхто і не ведаў нават. Віктар (міністр абароны Віктар Хрэнін. — Заўв. БелТА). Служыць у арміі, як мае быць, як усе. Лейтэнант. Не буду казаць дзе, але ў самым складаным падраздзяленні», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што адначасова Мікалай у вольны час надае ўвагу далейшаму вывучэнню біятэхналогій — асноўнаму профілю, па якім атрымліваў адукацыю ў ВНУ.