Сетка зарадных станцый Malanka папярэдзіла аб правядзенні планавых тэхнічных работ на серверы ноччу 30 верасня, паведамляе БелТА.
Тэхнічныя работы пройдуць сёння з 23:00 да апоўначы. Яны накіраваны на павышэнне стабільнасці і якасці аказання паслуг.
Уладальнікаў электрамабіляў папярэдзілі, што ў гэты перыяд запуск новых зарадных сесій можа быць ускладнены. «Доступ да сэрвісаў будзе паэтапна аднаўляцца па меры завяршэння работ. Дзякуем кліентам за разуменне і просім прабачэння за магчымыя нязручнасці», — растлумачыў аператар ЭЗС.
Сетка зарадных станцый Malanka ўключае больш як 970 ЭЗС па ўсёй краіне.