На сталічнай «Чыжоўка-Арэне» пачаўся традыцыйны міжнародны турнір па хакеі з удзелам найлепшых маладых гульцоў з дзвюх краін Кубак Будучыні, паведамляе БелТА.
У матчы адкрыцця турніру сышліся каманды Беларусі-U20 і Расіі-U17. Стартавая трэць завяршылася з мінімальнай перавагай гасцей, але ў другім перыядзе нашы хлопцы не толькі зраўнавалі лічбы, але і выйшлі наперад — 2:1. Аўтарамі галоў сталі Арцём Капусцін і Багдан Белкін. У трэцім адрэзку гульні расіяне адыграліся і перавялі сустрэчу ў авертайм, дзе пераможца вызначаны не быў. Серыя булітаў расцягнулася на 20 раўндаў, усё вырашыў дакладны кідок Ільі Лахнова. У выніку вікторыя нашай каманды з лікам 3:2.
Паядынак юніёрскіх (U18) зборных Беларусі і Расіі стартаваў ў 20:10. Пераможца Кубка Будучыні вызначыцца ў фармаце кругавога турніру. 6 лютага паміж сабой згуляюць абедзве гаспадарскія каманды, таксама ў пятніцу адбудзецца сустрэча расійскіх хакеістаў. У суботу пройдуць матчы Беларусь-U18 — Расія-U17 і Беларусь-U20 — Расія-U18.
5 лютага ўдзельнікі спаборніцтваў вызначаць прызёраў у фармаце 3×3. Тры папярэднія розыгрышы Кубка Будучыні ў Мінску выйграла маладзёжная зборная Беларусі.