Краіны Еўрасаюза маюць намер у найбліжэйшыя дні прыняць рашэнне па магчымасці выкарыстання замарожаных расійскіх актываў. Пра гэта заявіў прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон па выніках нарады «кааліцыі жадаючых» па аказанні дапамогі Украіне, паведамляе БелТА.
«У найбліжэйшыя дні мы завершым работу і прымем рашэнне, узгадніўшы яго з усімі ўцягнутымі еўрапейскімі краінамі і, вядома, з Еўрапейскім саюзам і Еўракамісіяй», — сказаў французскі лідар.
Раней афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава заявіла, што еўрапейскія краіны павінны вярнуць Расіі яе заблакіраваныя актывы, інакш яны рызыкуюць «праславіцца еўразлодзеямі» і атрымаць жорсткі адказ за свае дзеянні. А прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў не раз казаў, што расійскі бок не пакіне без адказу спробы канфіскаваць свае актывы.