Top.Mail.Ru
1421

МАК прызнаў вынікі выбараў Генеральнай Асамблеі НАК Беларусі

Міжнародны алімпійскі камітэт прызнаў вынікі выбараў Генеральнай Асамблеі Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі, паведамілі ў прэс-службе НАК.


Па выніках пасяджэння Выканкама Міжнароднага алімпійскага камітэта прыняты наступныя рашэнні:

  • Вынікі выбараў Генеральнай Асамблеі НАК Беларусі, якая прайшла 15 студзеня 2025 года, цалкам прызнаюцца;
  • МАК прадастаўляе НАК Беларусі доступ да ўсіх праграм па лініі алімпійскай салідарнасці.
  • На Генеральнай Асамблеі НАК Беларусі Прэзідэнтам арганізацыі перавыбраны Віктар Лукашэнка, віцэ-прэзідэнтам – Дзмітрый Даўгалёнак.
  • У склад новага Выканкама ўвайшлі прадстаўнікі спартыўнай грамадскасці ад летніх і зімовых відаў спорту, як індывідуальных, так і камандных, члены камісіі спартсменаў. Сярод 11 выбраных членаў — тры алімпійскія чэмпіёны і два прызёры гульняў.
  • У цэлым адзначаецца станоўчая дынаміка ўзаемадзеяння і нармалізацыя адносін паміж НАК Беларусі і МАК.

НАК Беларусі працягне працу з МАК і міжнароднымі федэрацыямі па пытанні хутчэйшага вяртання беларускіх спартсменаў да міжнародных спаборніцтваў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю