Top.Mail.Ru

Магутны землятрус адбыўся каля берагоў Інданезіі

У акваторыі Малукскага мора каля берагоў Інданезіі адбыўся землятрус магнітудай 7,4, перадае БелТА.



Паводле заявы Геалагічнай службы ЗША, эпіцэнтр падземных штуршкоў знаходзіўся за 126 км на паўночны захад ад горада Тэрнатэ на востраве Паўночны Малуку. Ачаг землятрусу залягаў на глыбіні 35 км. Падземныя штуршкі прывялі да разбурэнняў на бліжэйшых астравах.

Пасля землятрусу было абвешчана папярэджанне аб магчымым цунамі, аднак пазней яно было адменена.

Захоўваюцца асцярогі, што могуць быць загінулыя і пацярпелыя, адзначае агенцтва Анадолу.

Як паведамляе ТАСС са спасылкай на агенцтва Antara, прынамсі «адзін чалавек загінуў і яшчэ адзін атрымаў пералом».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю