У найбуйнейшым горадзе Эквадора Гуаякіле каля гандлёвага цэнтра Mall del Sol узарвалася замініраваная машына, у выніку чаго адзін чалавек загінуў і яшчэ двое пацярпелі, паведамляе БелТА.
Ударная хваля таксама нанесла ўрон бліжэйшым будынкам і транспартным сродкам. Улады ўжо назвалі гэта «жорсткім тэрактам», піша выданне.
Па словах відавочцаў, аўтамабіль спачатку загарэўся, а затым прагрымеў выбух. Раён ачэплены, працуюць сапёры і паліцыя.
Выбух машыны каля гандлёвага цэнтра стаў другім у Гуаякіле менш як за месяц. 26 верасня яшчэ адзін аўтамабіль быў узарваны каля рэгіянальнай турмы Гуаякіля, тады паведамленняў аб пацярпелых і загінулых не паступала.
Як пішуць СМІ, у рэгіёне ўжо не першы год адбываюцца канфлікты паміж наркакартэлямі і дзяржавай. У мінулым годзе банда ўварвалася ў тэлецэнтр. Іншая група паралельна пракралася ва ўніверсітэт Гуаякіля, дзе спрабавала захапіць студэнтаў і выкладчыкаў.