Па выніках мінулага года сукупная магутнасць сонечных і ветраных электрастанцый, падключаных да сетак, дасягнула 1,84 млрд кВт, або 47,3 працэнта ад устаноўленай магутнасці ўсіх электрастанцый у краіне. Па гэтым паказчыку сонечная і ветраная энергетыка ўпершыню апярэдзілі цеплавую. На долю сонечных і ветраных электрастанцый прыйшлося 22 працэнты ўсёй электраэнергіі, выпрацаванай у краіне за ўвесь 2025 год.
Як адзначыў галоўны інжынер Дзяржупраўлення па справах энергетыкі Лю Дэшунь, у 2026 годзе ў рамках намаганняў краіны па паскораным фарміраванні новага тыпу энергетычнай сістэмы будзе стымулявацца развіццё такіх новых кірункаў, як акумуляванне энергіі. Да 2035-га ў Кітаі павінна быць сфарміравана новая энергетычная сістэма з высокай доляй новых крыніц энергіі, удасканаленымі сістэмамі іх спажывання і рэгулявання, вынікае з кіраўніцтва, апублікаванага Дзяржаўным камітэтам па справах развіцця і рэформ.