Top.Mail.Ru

Магілёў у прадчуванні сустрэчы з Пігмаліёнам і Галатэяй


Магілёўскі абласны драмтэатр не перастае радаваць сваіх прыхільнікаў цікавымі сюрпрызамі. Сёння на яго сцэне адбудзецца музычная камедыя «Пігмаліён і Галатэя» ў выкананні маскоўскіх артыстаў. Так, размова пойдзе пра знакаміты старажытны грэцкі міф аб таленавітым скульптары Пігмаліёне, які закахаўся ва ўласнае тварэнне. Ролі Пігмаліёна і непараўнальнай Галатэі выконваюць Філіп Чаркасаў і Яраслава Пракоф’ева. У вобразе Чараўніка публіка сустрэнецца з папулярным артыстам — каралём пародыі Аляксандрам Пясковым. Рэжысёр-пастаноўшчык музычнай камедыі — Валерый Ісляйкін. Гледачам абяцаюць паўтары гадзіны іскрамётнага гумару, тонкай іроніі, рамантычных уражанняў, цудоўнай музыкі, якую напісаў заснавальнік аўстрыйскай аперэты Франц фон Зупе.

Як паведамілі ў тэатры, супрацоўніцтва з калегамі дае магілёўскім тэатралам знаёміцца з цікавымі пастаноўкамі айчынных і замежных тэатраў, а асабісты калектыў абагачаць цікавымі знаходкамі, павышаць яго прафесійны ўзровень.

Нэлі ЗІГУЛЯ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю