Top.Mail.Ru
272

Магілёўскіх тэатралаў запрашаюць на прэм’еру

Гледачоў чакае сустрэча з героямі п’есы Ганны Слуцкі і Валянціна Горлава «Кахай мяне, як я цябе!» ў пастаноўцы рэжысёра Міхаіла Лашыцкага. Рэтра-камедыя пад назвай «Від на мора з шафы» цёплая рамантычная гісторыя пра каханне і не толькі.



— Дзе яшчэ, як не ў тэатры, можна сустрэць пазамінулы Новы год, зразумець, што значыць дараваць сабе, і — хто ведае? — магчыма, зноўку закахацца ў жыццё? — інтрыгуюць у тэатры. — Спектакль дасць магчымасць даведацца, як крохкія чалавечыя гісторыі сплятаюцца ва ўзор са святла і цені.

Прэм’ера адбудзецца на малой сцэне тэатра 14 і 28 мая. Артысты пражывуць тэатральную гісторыю за гадзіну дзесяць хвілін. Але пачуцці і ўражанні застануцца з гледачом надоўга. У галоўных ролях занятыя Мікалай Раманоўскі (Фёдар Шышоў), Галіна Лабанок і Алена Камянкова (Ксенія Старагонава), Марыя Касцючэнка і Дар’я Логвін (Вольга). 

Білеты як заўсёды можна набыць як у касе, так і анлайн — на megamag.by (бронь закрываецца за суткі да пачатку спектакля) або праз кнопку «купіць білет» на сайце mdrama.by.

Як бонус, перад пастаноўкай можна азнаёміцца з выставай карцін з фондаў Магілёўскага абласнога музея імя П. Масленікава, прысвечанай 80-годдзю Вялікай Перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Экспазіцыя размешчана ў арт-фае драмтэатра. Выстава працуе да 15 мая.

Нэлі ЗІГУЛЯ


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю