Top.Mail.Ru

Магілёўскі ЦОР выйшаў у 1/4 фіналу Кубка чэмпіёнаў па пляжным футболе

Магілёўскі ЦОР прабіўся ў чвэрцьфінал розыгрышу Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў, які праходзіць у партугальскім Назары, паведамляе БелТА.



У сённяшнім паядынку 1/8 фіналу чэмпіёны Беларусі перайгралі партугальскі ГРАП з лікам 5:2. У складзе пераможцаў вызначыліся Іван Канстанцінаў, Арцемій Дрозд, Мікіта Шчаўлікаў, Вадзім Бокач і Хаўер Торэс. У гульні за выхад у паўфінал магілёўцы сустрэнуцца з пераможцам матчу «Рош Хааін» (Ізраіль) — «Растокер» (Германія).

На папярэднім этапе беларусы занялі першае месца ў групе F, разграміўшы дацкі «Капенгаген» (5:1) і мальтыйскі «Хамрун» (9:0), але саступіўшы ў авертайме нямецкай «Баварыі» (4:5). 

У складзе магілёўцаў на гэтым турніры выступаюць сем сярэбраных прызёраў нядаўняга чэмпіянату свету на Сэйшэлах — Вадзім Бокач, Уладзімір Усціновіч, Юрый Пятроўскі, Іван Канстанцінаў, Арцемій Дрозд, Міхаіл Аўгустаў і Ягор Гардзецкі. 

Год таму ЦОР заняў шостае выніковае месца сярод наймацнейшых клубаў Старога Свету. У вырашальным паядынку за галоўны прыз партугальская «Брага» перамагла італьянскую «Пізу» з лікам 5:3, А партугальская «Сотао» выйграў у іспанскага «Рэкрэатыва» ў матчы за бронзу — 7:4. Гэты турнір праводзіцца з 2013 года. Часцей за іншых яго пераможцамі станавіліся «Брага» і расійскі «крышталь» з Санкт-Пецярбурга, у якіх па чатыры трафеі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю