У Беларусі 21 студзеня будзе пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі магчымы туман, шэрань. Пра гэта паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У сераду будзе воблачна з праясненнямі. На асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер прагназуецца няўстойлівы 2-7 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе 15-21 градус марозу, у некаторых раёнах — да мінус 25. Днём будзе 5-11 градусаў ніжэй за нуль, месцамі — да мінус 14.