У Беларусі 28 лістапада будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы месцамі па поўначы чакаецца невялікі снег, мокры снег. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У пятніцу будзе воблачна з праясненнямі. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі магчымы туман, слабы галалёд. На асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер прагназуецца заходні, паўднёва-заходні 4—9 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 2 градусаў. Днём будзе ад мінус 1 да плюс 4 градусаў.