Top.Mail.Ru

Мадрыдскі «Рэал» прыме міланскі «Інтэр» на старце новага сезона футбольнай Лігі чэмпіёнаў

На футбольных арэнах Еўропы адбудуцца стартавыя матчы новага сезона Лігі чэмпіёнаў, паведаміла БелТА.


Самы тытулаваны клуб Старога Свету мадрыдскі «Рэал» у цэнтральным паядынку першага тура прыме ў іспанскай сталіцы чэмпіёна Італіі міланскі «Інтэр». Яшчэ адзін з фаварытаў турніру англійскі «Манчэстэр Сіці» будзе сапернічаць на выездзе з партугальскім «Порту». Бельгійскі «Бруге» сустрэнецца ў сябе дома з англійскай «Астан Вілай» з Бірмінгема, нямецкая «Барусія» ў Дортмундзе згуляе з іспанскім «Вільярэалам», а французскі «Ліль» прыме на сваёй арэне іспанскі «Беціс» з Севільі. Адзін з чатырох дэбютантаў чэмпіёнскай Лігі аўстрыйскі ЛАСК з Лінца згуляе ў Афінах з грэчаскім АЕКам. Беларускія аматары футбола змогуць сачыць за матчамі ЛЧ у прамым эфіры тэлеканала «Спорт ТБ», у 19.30 пачнецца першая трансляцыя: «Бруге» — «Астан Віла».

Пераможца двух апошніх сезонаў Лігі чэмпіёнаў УЕФА французскі «Пары Сен-Жэрмен» стартуе 9 верасня дамашнім паядынкам са славацкім «Слованам» з Браціславы. Фіналіст мінулага сезона лонданскі «Арсенал» згуляе ў Неапалі з італьянскім «Напалі». Чэмпіёны Іспаніі футбалісты «Барселоны» прымуць у сябе дома нідэрландскі «Феенаард» з Ратэрдама, лепшы клуб Германіі мюнхенская «Баварыя» 10 верасня будзе сапернічаць на сваім полі з нарвежскім клубам «Будэ-Глімт».

Сустрэчы агульнага этапу ЛЧ пройдуць з 8 верасня 2026 года па 27 студзеня 2027 года. Матчы плэй-оф адбудуцца з 16 лютага па 5 мая, а фінальны паядынак 72-га сезона галоўнага клубнага турніру Еўропы 5 чэрвеня прыме стадыён «Метрапалітана» ў Мадрыдзе. У фінале мінулага сезона Лігі чэмпіёнаў «Пары Сен-Жэрмен» адолеў у серыі пенальці лонданскі «Арсенал» і другі раз запар стаў уладальнікам Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў. Часцей за іншых гэтым трафеем валодаў мадрыдскі «Рэал» — у яго 15 перамог.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю